Улетку мінулага года Данііл Фролкін распавёў «Важным гісторыям», што застрэліў мірнага жыхара ў вёсцы Андрэеўка Кіеўскай вобласці, калі яна была акупаваная расійскімі войскамі.

Вярнуўшыся ў Расію, Фролкін звольніўся з войска, але потым вярнуўся на службу. У снежні стала вядома, што на яго завялі справу аб распаўсюджванні «фэйкаў» пра армію арганізаванай групай і з карыслівых меркаванняў.

У Расіі па справах аб «фэйках» вынеслі больш за 20 прысудаў. Самыя вялікія тэрміны атрымалі 23-гадовы студэнт Дзмітрый Іваноў і апазіцыйны палітык Ілля Яшын — іх пасадзілі на 8,5 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7