Максіма затрымалі 21 красавіка 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), паведамляе «Вясна».

Паводле абвінавачвання, Максім у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе далучыўся да іншых пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі. 

16 жніўня 2021 года суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асудзіў яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Тэрмін Максім адбываў у папраўчай калоніі №3 у Віцебску. Нядаўна палітвязень выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў больш за 1 год і 10 месяцаў.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0