Илья Вага / It’s My City

Илья Вага / It’s My City

Пра гэта выданню It's My City паведамілі былая жонка Ройзмана Юлія Круцеева і адвакат палітыка Уладзіслаў Ідамжапаў.

Ройзмана затрымалі праз данос, напісаны ў снежні 2022 года, распавяла Круцеева. Паводле яе слоў, у скарзе гаварылася, што Ройзман нібыта размясціў у УК экстрэмісцкую сімволіку, зрабіўшы перапост ад каманды Аляксея Навальнага.

«Перапост быў зроблены ў групе «Яўген Ройзман», да якой ён дачынення не мае і ведаць не ведае, хто гэта зрабіў. Такіх груп ва УК парадку 20», — паведаміла Юлія Круцеева ў фэйсбуку. Круцеева і адвакат запэўніваюць, што ў Ройзмана няма старонкі ва УК, ён ніколі не карыстаўся гэтай сацсеткай.

Чакаецца, што суд у Екацярынбургу разгледзіць адміністрацыйны пратакол у дачыненні да Ройзмана 16 сакавіка. Палітыку пагражае да 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі. Але, як адзначае It's My City, праз крымінальную справу, распачатую раней, суд можа адправіць Ройзмана ў СІЗА.

У жніўні 2022 года Яўгена Ройзмана затрымалі паводле крымінальнай справы аб «дыскрэдытацыі» расійскага войска. Суд прызначыў Ройзману меру стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў: яму забаранілі наведваць публічныя месцы і карыстацца інтэрнэтам.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6