Фота старога помніка на магіле Клаўдзія Дуж-Душэўскага
«Дуж-Душэўскі быў арыштаваны агулам 5 разоў — польскай, савецкай (тройчы) і нямецкай уладамі. І ў суме правёў у зняволенні каля 10 гадоў, — праводзіць паралелі з цяперашнім часам жыхар Каўнаса Зміцер, ініцыятар рэканструкцыі. — Перакананы, што ўсім нам важна ведаць ролю Дуж-Душэўскага ў стварэнні БНР. Ён заставаўся беларусам усё жыццё».
Беларусы Каўнаса пачалі збор сродкаў на ўпарадкаванне магілы Дуж-Душэўскага ў мінулым годзе. Урачыстае адкрыццё новага помніка адбудзецца 25 сакавіка, на ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Чытайце таксама:
Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным
«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага





