Калі скарыстацца мікрахвалёўкай, то бульба атрымаецца ў мундзірах. Яна добра падыходзіць для прыгатавання знакамітага аліўе.

Спачатку трэба бульбу старанна вымыць. Затым, каб яна не ўзарвалася падчас гатавання, кожную прабіваем відэльцам у некалькіх месцах ці робім надрэзы.

Бульбу кладзём у міску ці ў іншы посуд, якім можна карыстацца ў мікрахвалёўцы. Ставім у печ і ўключаем яе на поўную магутнасць.

Застаецца толькі пачакаць тры хвіліны, калі бульбіны невялікія, ці 5—7 хвілін, калі яны большыя.

А вось тут можна даведацца, як пачысціць мікрахвалёўку.

Калі Вы не сябруеце з мікрахвалёўкай ці любіце вараную бульбу, то вось некалькі парад, якія паскораць працэс гатавання.

Дадайце солі ў бульбу ў пачатку гатавання — адну чайную лыжку на літр вады. Соль паскорыць працэс варкі. Яна дапаможа і ў іншых гаспадарчых пытаннях.

Такі ж эфект мае маргарын ці іншы тлушч. Адну чайную лыжку дадаюць ужо ў кіпячую ваду. Тлушч не толькі паскорыць гатаванне, але і палепшыць смак бульбы.

Самы просты спосаб паскорыць варку — заліць бульбу кіпнем, напрыклад, з чайніка. Дзякуючы гэтаму, бульба будзе гатовая літаральна праз 10—15 хвілін. А калі яна парэзаная на невялікія кавалачкі, то і яшчэ хутчэй.

Ну і апошні спосаб — хуткаварка. Калі яна ў вас ёсць, то дзякуючы ціску ўсе прадукты гатуюцца нашмат хутчэй.

Чытайе яшчэ:

Як можна хутчэй зарадзіць смартфон? Ёсць лайфхак

Гэтыя прадукты не варта разаграваць на наступны дзень. З’ежце іх адразу ці выкіньце

Клас
29
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3