У Паўночным мікрараёне выратавальнікі сапраўды знайшлі хлопца, які сядзеў на апоры лініі электраперадачы высока над зямлёй.

Супрацоўнікі МНС пачалі падымацца да маладога чалавека, каб дапамагчы яму спусціцца ўніз. Заўважыўшы гэта, хлопец «імкліва пачаў паднімацца яшчэ вышэй».

Затым спыніўся і запэўніў, што зараз спусціцца сам. Аднак замест гэтага, наадварот, палез угору.

Так працягвалася ўсю ноч: хлопец то пагражаў, што вось-вось кінецца на зямлю, то прасіў спецслужбы зʼехаць, бо збіраецца спускацца.

У выніку з апоры малады чалавек усё ж злез прыкладна ў 6:30 і адразу ж кінуўся ўцякаць. Супрацоўнікі МНС дагналі яго і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Матывы ўчынку невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
19
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
3