Калаж: «Дасье»

Калаж: «Дасье»

Малдаўская стратэгія аказалася больш далікатнай, піша «Дасье»: найперш, Крэмль плануе перашкодзіць краіне збліжацца з Румыніяй і навязаць ёй рускую мову. Але план больш шырокі.

Як і ў выпадку з дакументам, прысвечаным Беларусі, мэты Расіі ў Малдове дзеляцца на вайскова-палітычныя, гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя і разбітыя па ступені тэрміновасці — да 2022, 2025 і 2030 гадоў.

Рэалістычнымі мэтамі на бягучае дзесяцігоддзе аўтары дакумента лічаць:

  • супрацьстаянне ўплыву НАТА і ЕС на Малдову;

  • прымус Малдовы да ўдзелу ў АДКБ, ЕАЭС і іншых расійскіх міжнародных праектах;

  • урэгуляванне прыднястроўскага канфлікту на аснове асаблівага статусу Прыднястроўя (вядома ж, пры ўдзеле Расіі);

  • узмацненне прарасійскіх настрояў у грамадстве праз прапаганду і адукацыйныя праграмы.

Кароткатэрміновыя мэты расійскай стратэгіі ўключаюць нейтралізацыю любых дзеянняў урада Малдовы, накіраваных на ліквідацыю расійскай вайсковай прысутнасці ў Прыднястроўі, стварэнне сеткі няўрадавых арганізацый, якія прасоўваюць развіццё расійска-малдаўскіх адносін.

Да 2030 года дакумент прадугледжвае пашырэнне ўдзелу Малдовы ў ЕАЭС, стварэнне ў рэспубліцы ўстойлівых груп расійскага ўплыву і ўрэгуляванне прыднястроўскага канфлікту на аснове асаблівага статусу Прыднястроўя.

Руская мова павінна стаць мовай міжнацыянальных зносін у Малдове, у тым ліку праз прысутнасць расійскіх СМІ.

Адным з інструментаў эканамічнага ўплыву АП РФ бачыць эксплуатацыю залежнасці Малдовы ад расійскага імпарту, у першую чаргу ад паставак газу.

  • У пачатку лютага на пасяджэнні Еўрапейскай Рады Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская выведка перахапіла дэталёвы расійскі план дэстабілізацыі сітуацыі ў Малдове з мэтай усталяваць марыянеткавы ўрад у Кішынёве.

  • 11 сакавіка прадстаўнік Рады нацбяспекі ЗША Джон Кірбі паведаміў, што амерыканская разведка лічыць, што звязаныя з расійскімі спецслужбамі асобы плануюць справакаваць паўстанне супраць урада Малдовы, каб усталяваць у краіне прарасійскую адміністрацыю.

Чытайце таксама:

Расійскія ўлады збіраюцца да 2030 года далучыць Беларусь — СМІ атрымалі доступ да дакумента Крамля

Стала вядома, хто рыхтаваў план паглынання Беларусі Расіяй

Прэзідэнт Малдовы агучыла інфармацыі пра план дэстабілізацыі краіны. У ім мелі ўдзельнічаць і грамадзяне Беларусі

Малдова пачынае паціху выходзіць з СНД

Малдова ўпершыню перастала купляць расійскі газ

Прэзідэнт Малдовы: Краіна можа ўступіць у вайсковы блок

Чаму Малдова адмаўляецца ад малдаўскай мовы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
28