Паліцыянты прыбылі ў дом у Агая пасля таго, як яго ўладальнік паведаміў, што яго ўкусіла зебра. Фота: Pickaway county. sheriff's office

Паліцыянты прыбылі ў дом у Агая пасля таго, як яго ўладальнік паведаміў, што яго ўкусіла зебра. Фота: Pickaway county. sheriff's office

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Серквіл, штат Агая, у нядзелю: уладальнік зебры патэлефанаваў у паліцыю і паведаміў, што тая адкусіла яму руку.

Афіцэры знайшлі мужчыну, які ляжаў на зямлі, з пашкоджанай, але яшчэ не адарванай рукой. Пакуль паліцыянты выклікалі хуткую, яны паставілі сваю машыну так, каб перагарадзіць зебры шлях да параненага.

Жывёлу, аднак, гэта не спыніла — зебра кінулася на аўтамабіль з боку кіроўцы. Адзін з афіцэраў уключыў сірэну і выкарыстаў паветраны ражок — адмысловую пнеўматычную гукавую прыладу, каб адагнаць зебру і адвесці параненага гаспадара жывёлы.

Гэта спрацавала на некаторы час, аднак пакуль паліцыянты вялі мужчыну ў машыну хуткай дапамогі, зебра вярнулася. Скончылася ўсё тым, што агрэсіўную жывёлу застрэліў з драбавіка адзін з афіцэраў, калі яна кінулася на паліцэйскіх, гэта пацвярджае відэа з камеры афіцэра, якое распаўсюдзіў офіс мясцовага шэрыфа.

Прычыны раптоўнай агрэсіі зебры дагэтуль няясныя. Улады мяркуюць, што такім чынам жывёла спрабавала абараніць самак, якія пасвіліся на тым жа полі.

Дэпартамент сельскай гаспадаркі штата Агая не лічыць зебр дзікімі і агрэсіўнымі жывёламі, таму жыхарам штата дазволена трымаць іх як свойскіх жывёл.

Як паведамілі ў шпіталі, дактары чакаюць, што пацярпелы цалкам адновіцца пасля ранення.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
11
Сумна
5
Абуральна
3