Фанацкі сектар «Нёмана». Фота: ХК «Нёман»

Фанацкі сектар «Нёмана». Фота: ХК «Нёман»

Лідара фанацкага руху хакейнага клуба «Нёман» з Гродна Сяргея Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Іншых фанатаў узялі на працоўных месцах, на вуліцы і нават уласна на хакеі, калі «Нёман» праводзіў першы хатні матч плэй-оф чэмпіянату Беларусі супраць Наваполацкага «Хіміка».

Паводле аднаго з суразмоўцаў выдання, блізкага да фанацкага сектара «Нёмана», рэпрэсіі супраць хакейных фанатаў ідуць у Гродне з 9 сакавіка.

Затрымалі вельмі многіх, але кагосьці пасля адпускалі, а хтосьці дагэтуль затрыманы. Ва ўсіх правяралі тэлефоны і нешта шукалі. Да гэтага часу нібыта застаюцца ў зняволенні каля дзясятка фанатаў «Нёмана».

Фанаты хакейнага «Нёмана» спынілі байкот матчаў чэмпіянату Беларусі ў кастрычніку 2022 года і вярнуліся на фанацкі сектар пасля двухгадовага перапынку. 

Паводле інфармацыі Most, вяртанне актыўнага фан-сектара было сумесным рашэннем фанатаў і кіраўніцтва «Нёмана».

Бакі пайшлі адзін аднаму насустрач і адна з умоў фанатаў была звязаная з міліцыяй, яны прасілі не чапаць актыўны фан-сектар. Але дамова з сілавікамі пратрымалася толькі каля пяці месяцаў.

Дарэчы, фанаты футбольнага «Нёмана» так і не вярнуліся на сектар, яны байкатуюць матчы каманды з 1 красавіка 2020 года.

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
43