Паведамляецца, што абвінавачаны ў верасні 2021 года на персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы ўкантакце размясціў каментарый у дачыненні да супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, «які негатыўна ацэньвае яго, тым самым абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».

Улічваючы, што гэты мужчына мае на ўтрыманні чацвярых малалетніх дзяцей, суд прызначыў яму на падставе арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. 

Ні прозвішча абвінавачанага, ні прозвішча абражанага кадэбэшніка ў артыкуле раёнкі не называецца, але, мяркуючы па тым, калі было здзейсненае інкрымінаванае дзеянне, і з іншых агульных абставін справы, падобна, што мужчыну асудзілі па «справе Зельцэра», а яго крытычныя каментарыі тычыліся загінулага падчас перастрэлкі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Пазней «Вясна» паведаміла, што асуджанага завуць Арцём Анціч, а справу супраць яго разглядаў суддзя Аляксандр Тарасюк.

Чытайце таксама:

«Вясна»: Па «справе Зельцэра» ў Беларусі асуджаныя 114 чалавек, 99 з якіх — да пазбаўлення волі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4