«Гэта быў наш першы чэмпіянат Польшчы і першы медаль пад сцягам новай краіны. Я вельмі шчаслівая вярнуцца на арэну, зноў адчуць гэтыя эмоцыі і вашу падтрымку. Я хачу падзякаваць кожнаму чалавеку, які дапамагае нам на нашым шляху. Я люблю і цаню кожнага з вас, дзякуй вам!» — напісала Вольга.
Двухразовая чэмпіёнка Беларусі, фіналістка Кубка свету-2019 заваявала ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа, але яе не пусцілі на гульні, спаслаўшыся на заключэнне ветэрынарнай камісіі. У выніку Вольга з’ехала ў Польшчу.





