Руіны замка ў Гальшанах на Ашмяншчыне

Руіны замка ў Гальшанах на Ашмяншчыне

Кінастудыя выкупіла правы на экранізацыю рамана больш за 10 гадоў таму ў пляменніцы Караткевіча. А цяпер на здымкі знайшліся і грошы.

Здымкі стужкі з працоўнай назвай «Чорны замак» пачнуцца ўжо ў красавіку, але беларускага рэжысёра для гэтага не знайшлося. Здымаць будзе расіянін Кірыл Кузін па сцэнарыі прадзюсара Глеба Шпрыгава, будуць удзельнічаць і нейкія расійскія кіназоркі, прозвішчы якіх пакуль не называюцца.

Здымаць натурныя сюжэты будуць у Беларусі, у адрозненне ад ранейшага фільма на гэтую тэму, знятага ў 1984 годзе Міхаілам Пташуком. Маршрут пабудаваны ў тры дзясяткі лакацый. У тым ліку ў кадры апынуцца касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча, сядзіба Чапскіх у Прылуках, Мірскі замак і многія іншыя помнікі архітэктуры.

Завяршыць здымкі плануецца да пачатку ліпеня, а на экраны фільм выйдзе вясной 2024 года.

Чытайце таксама:

Пра злых палякаў і партызан. Што здымаюць на «Беларусьфільме» ў апошнія гады

На YouTube выклалі адрэстаўраваную версію фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм»

Крываручка здыме для «Беларусьфільма» антыпольскі фільм

Клас
0
Панылы сорам
21
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5