Пасля пацвярджэння ўкраінскім бокам таго, што cалдатам, пакараным расійскімі вайскоўцамі, зʼяўляецца Аляксандр Маціеўскі з Чарнігаўскай тэрабароны, МЗС Малдовы асудзіла забойства свайго грамадзяніна як «ваеннае злачынства і абуральнае парушэнне міжнароднага гуманітарнага права».

МЗС Малдовы выказала спачуванні сямʼі і сябрам Маціеўскага і таксама пацвердзіла салідарнасць з украінскім народам.

«Мы паўтараем цвёрдую пазіцыю Рэспублікі Малдова ў асуджэнні жорсткай вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны. Наша краіна па-ранейшаму прыхільная падтрымцы Украіны ў яе намаганнях па вяртанні рэгіёна да міру і стабільнасці», — гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама:

З'явілася відэа з расстрэлам вайскоўца, які кажа «Слава Украіне». Што пра гэта вядома? 

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
24
Абуральна
4