Мінулагодні пераможца Еўрабачання — украінскі гурт Kalush Orchestra
Найпрэстыжнейшы еўрапейскі конкурс песні адбудзецца ў англійскім Ліверпулі ў маі.
Вялікабрытанія, чый удзельнік Сэм Райдэр заняў другое месца ў 2022 годзе, правядзе конкурс замест Украіны, якая тады перамагла. Але з-за ваенных дзеянняў конкурс у краіне правесці немагчыма.





