Фота: Libkos, File / AP Photo  

 Фота: Libkos, File / AP Photo

Адзначаецца, што Узброеныя сілы Украіны працягваюць утрымліваць заходнюю частку Бахмута і разбурылі ключавыя масты праз Бахмутку, «якая працякае з поўначы на ​​поўдзень праз паласу адкрытай мясцовасці шырынёй 200—800 метраў паміж забудаванымі раёнамі».

«Так як украінскія падраздзяленні могуць весці агонь з умацаваных будынкаў на захадзе, гэтая тэрыторыя ператварылася ў «зону смерці», што, верагодна, зробіць яе вельмі складанай для сіл «Вагнера», якія будуць спрабаваць працягнуць свой франтальны наступ на захад», — адзначаецца ў аглядзе.

Брытанская разведка адзначае, што ўкраінскія сілы і іх лініі забеспячэння на захад ад Бахмута застаюцца ўразлівымі да пастаянных спроб сіл РФ абысці абаронцаў з поўначы і поўдня.

Бахмут на працягу апошніх месяцаў застаецца арэнай жорсткіх баёў ва Украіне. Украінскае камандаванне прыняло рашэнне не выходзіць з горада, і тлумачыць гэта тым, што абарона дазволіць знясіліць найбольш баяздольныя расійскія сілы.

У той жа час, як раней адзначала разведвальная супольнасць брытанскага Мінабароны, украінская абарона Бахмута працягвае знясільваць і ўкраінскіх абаронцаў, і расійскіх захопнікаў.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што ўкраінская абарона Бахмута можа пацярпець паражэнне ў найбліжэйшыя дні, аднак гэта не абавязкова стане пераломным момантам у вайне.

Чытайце таксама:

Сырскі патлумачыў, чаму Украіна не здае Бахмут

Сырскі: Мы робім усё, каб праціўнік у Бахмуце апынуўся ў цугцвангу

«Непрыступная крэпасць». Генерал УСУ патлумачыў, чаму расіяне не могуць захапіць Бахмут

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
0