Хадайніцтва аб выдачы грамадзяніна Казахстана паступіла ад Генпракуратуры гэтай краіны. Беларуская Генпракуратура яго задаволіла.

«Згодна з прадстаўленымі матэрыяламі, падазраваны зімой 2020 года браў удзел у масавых беспарадках, падчас якіх паводзіў сябе агрэсіўна, ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў паліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні, спрабаваў прарваць ачапленне, правакаваў іншых грамадзян на ўзбраенне падручнымі сродкамі і прымяненне гвалту, кідаў камяні», — паведамляе Генпракуратура Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?