Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі падчас сустрэчы ў кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, 15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі падчас сустрэчы ў кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, 15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

Па словах суразмоўцаў тэлеканала, за апошні год урадавыя структуры НАТА, ЗША і іншых краін Захаду фіксавалі некалькі выпадкаў, калі войскам РФ даставаліся невялікія, пераносныя віды ўзбраенняў, якія пастаўляюцца Кіеву саюзнікамі. У тым ліку гаворка ідзе пра амерыканскія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin і зенітна-ракетныя комплексы Stinger.

У Іране зброю разбіралі і даследавалі, сцвярджаюць крыніцы CNN. Яны мяркуюць, што іранскія вайскоўцы спрабавалі стварыць уласную версію гэтай зброі. У сваю чаргу, Масква такім чынам падштурхоўвае Тэгеран працягваць падтрымку расійскага ўварвання, лічаць суразмоўцы тэлеканала.

Амерыканскія чыноўнікі не лічаць праблему маштабнай ці сістэмнай, але прызнаюць, што такія пастаўкі цяжка адсачыць. Па даных CNN, украінскія вайскоўцы з самага пачатку вайны паведамляюць Пентагону пра любыя выпадкі захопу амерыканскага ўзбраення войскамі РФ.

Партнёрства Масквы і Тэгерана ў абароннай сферы значна ўзмацнілася з моманту расійскага ўварвання ва Украіну.

Так, Мінабароны РФ прымяняе для ўдараў па вайсковых і энергетычных аб'ектах Украіны дрон-камікадзэ іранскай вытворчасці «Шахед-131/136». Акрамя таго, паведамлялася, што Іран паставіў Расіі вялікую колькасць боепрыпасаў, а таксама збіраецца адпраўляць балістычныя ракеты «Фатэх-110» і «Зульфікар», далёкасць якіх складае 300 і 700 кіламетраў адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
27