Акрамя таго, што збольшага высветлілася, кім быў раней загадкавы Якуцік, у гэтым сюжэце супрацоўнік КДБ расказаў, што захопленаму лукашыстамі ўкраінцу Мікалаю Швяцу, які падаецца як асноўны выканаўца дыверсіі, спачатку не ўдавалася запусціць дроны, бо не было рэтранслятара сігналу патрэбнай магутнасці.

Неўзабаве неабходны кампанент ён нібыта атрымаў з дапамогай грамадзяніна Беларусі Міхаіла Дзёміна. А перавозіў Швяца, як сцвярджаюць прапагандысты, мужчына з прозвішчам Лапацін.

Чытайце таксама:

КДБ заявіў пра датычнасць да дыверсіі супраць самалёта ў Мачулішчах спецслужбаў Польшчы

Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць

Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей

Мінула 4 дні, як КДБ забраў выдаўца Змітра Коласа. Звязана са справай пра Мачулішчы?

Новыя падрабязнасці пра атаку на самалёт у Мачулішчах: прапагандысты назвалі новыя імёны

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
22
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2