Пяцярых людзей асудзілі да «хатняй хіміі» за фотаздымкі з Маршаў
Стала вядома пра вынікі адразу двух судовых пасяджэнняў, якія адбыліся ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Пяцярых людзей асудзілі да «хатняй хіміі» за фотаздымкі ўдзелу ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе, якія міліцыянты знайшлі ў інтэрнэце, піша «Вясна».
Гаворка ідзе пра прысуды Дзмітрыю Ступакевічу, Людміле Цыбульскай, Сяргею Ляўко, Дзмітрыю Плешавеню і Юрыю Дзіковічу.
Прысуды агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Чатыры абвінавачаныя знаходзіліся пад вартай да абвяшчэння прысудаў і былі вызваленыя ў зале суда.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ