У Гомелі 6-гадовую дзяўчынку знайшлі мёртвай у пральнай машыне
Як стала вядома выданню «Моцныя навіны», трагедыя адбылася 4 сакавіка ў 104-ым мікрараёне Гомеля. Цела дзяўчынкі ў пральнай машыне знайшоў яе бацька. Сама пральная машына пры гэтым стаяла ў калідоры і не была падключаная.
Фота ілюстрацыйнае
Па адной з версій, дзіця магло проста гуляць, залезці ў пральную машыну, нейкім чынам яе зачыніць і там задыхнуцца.
Прыкмет гвалтоўнай смерці пры экспертызе цела выяўлена не было.
Афіцыйнай інфармацыі па факце трагедыі пакуль няма.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ