Фота: pixabay
Гарадскія ўлады Берліна дазволілі жанчынам купацца без станіка ў грамадскіх басейнах. Пра гэта 9 сакавіка паведаміла выданне Tagesspiegel.
Адпаведнае рашэнне стварае новыя прававыя інструкцыі для супрацоўнікаў грамадскіх басейнаў і ўстанаўлівае «роўныя правы для ўсіх жыхароў Берліна: жанчын, мужчын і небінарных асоб».
Яно было прынята ў адказ на скаргу жанчыны, якую за адсутнасць станіка выгнаў персанал аднаго з берлінскіх басейнаў.
«Купанне топлес стала магчымым для асоб жаночага полу … Цяпер неабходна забяспечыць паўсюднае выкананне новых правіл», — сказала Дорыс Лібшэр, упаўнаважаная па правах чалавека ў пытаннях антыдыскрымінацыйнага заканадаўства.
Нагадаем, што падобныя судовыя калізіі не адзінкавыя. Напрыклад, яшчэ ў лютым жыхар Іспаніі змог дабіцца праз суд дазволу хадзіць голым па вуліцы у сваім родным горадзе.
Чытайце таксама:
У Чэхіі скралі каня Рамзана Кадырава
Дзяўчына паспрабавала збіць свайго хлопца машынай за тое, што ён даеў апошнюю бульбіну фры
Louis Vuitton трапіў у скандал з-за анонсу сваёй новай жаночай калекцыі адзення





