Фота: Сухапутныя войскі УСУ

Фота: Сухапутныя войскі УСУ

«Кожны дзень абароны горада дазваляе нам выйграць час для падрыхтоўкі рэзерваў і падрыхтавацца да будучых наступальных аперацый. У той жа час у баях за гэтую крэпасць вораг губляе найболей падрыхтаваную і баяздольную частку свайго войска — штурмавыя атрады «Вагнера», — сказаў Сырскі.

Ён звярнуў увагу на апошнія заявы кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, якія пацвярджаюць, што захоп горада развяжа рукі акупантам для далейшага наступлення з прымяненнем вайсковых і дэсантных часцей на баявой тэхніцы.

«Гэта яшчэ раз даказвае вельмі важную ролю Бахмута ў агульнай сістэме абароны нашай групоўкі. Тысячы ворагаў, якія загінулі пры штурме горада, — таму яркае пацвярджэнне», — падкрэсліў Сырскі.

Ён дадаў, што кожны дзень устойлівага супраціўлення дае абаронцам каштоўны час для змяншэння наступальных магутнасцяў расійскіх захопнікаў.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што захоп Бахмута адкрые для Расіі шлях да іншых населеных пунктаў Данецкай вобласці, таму ўкраінскія абаронцы працягнуць абараняць горад, аднак ніхто не павінен быць акружаны.

Чытайце таксама:

Сырскі: Мы робім усё, каб праціўнік у Бахмуце апынуўся ў цугцвангу

«Непрыступная крэпасць». Генерал УСУ патлумачыў, чаму расіяне не могуць захапіць Бахмут

«Любы, хто недаацэньвае расіян, прырэчаны на паразу»

Хто такі Аляксандр Сырскі, камандуючы украінскім наступам пад Ізюмам

Клас
44
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2