У Чыце адбыўся выбух газу ў пяціпавярховым доме. Два паверхі абрынуліся
Сёння ў Чыце адбыўся выбух у жылым доме, частка будынка абвалілася. Цяпер на месцы працуюць супрацоўнікі МНС.
З-пад завалаў, па папярэдніх даных, удалося выратаваць дзвюх дзяўчынак.
Гэты дом, піша «Mash», пазбавіўся ад газу амаль тры гады таму. Кіруючая кампанія перастала плаціць за паліва, і «Чытааблгаз» перакрыў трубу. Людзі сталі выкарыстоўваць небяспечныя балоны з прапанам.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ