Арганізатарам фіналу рэспубліканскага конкурсу «Песня года Беларусі» сталі Міністэрства культуры і тэлеканал АНТ.

У намінацыі «Выканаўца года» перамогу атрымала Вікторыя Алешка, у намінацыі «Найлепшы радыёвыканаўца» — Іван Зданюк. «Адкрыццём года» стаў Мікіта Бялько. Найлепшым гуртом года прызнаная «Аура», найлепшым дуэтам — Тэа і Вольга Рыжыкава.

Найлепшым аўтарам музыкі стаў Валерый Шмат, найлепшым аўтарам слоў — Ганна Сялук (гэта творчы псеўданім Ганны Сяргееўны Лукашэнка — нявесткі Аляксандра Лукашэнкі). 

Спецыяльную ўзнагароду «За ўклад у развіццё эстраднай папулярнай музыкі» ўлады далі Васілю Раінчыку. Таксама былі ўручаныя спецыяльныя ўзнагароды тэлеканала АНТ: «За вернасць беларускай эстрадзе» — Руслану Аляхно і «За ўклад у развіццё музычнай індустрыі» — Алегу Шаўмараву. 

Спецыяльную ўзнагароду Міністэрства культуры «За выдатныя дасягненні ў галіне беларускай папулярнай музыкі» далі Яўгену Алейніку.

Чытайце таксама:

Гэта песня насмяшыла беларускі інтэрнэт. Але яшчэ цікавей тое, хто яе напісаў

Клас
3
Панылы сорам
72
Ха-ха
72
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
17