Па апошніх звестках за сераду, час чакання на памежным пункце «Шальчынінкай» («Салечнікі») складае прыкладна 41 гадзіну, што на 20 гадзін больш, чым на мінулым тыдні. Самы працяглы час чакання — каля 47 гадзін — на памежным пункце «Мядзінінкай» («Меднікі»). 

Па словах генеральнага сакратара Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Літвы «Лінава», яшчэ на мінулым тыдні яны звярнуліся ў Міністэрства фінансаў і камунікацый, а таксама ў Памежную службу Літвы з прапановай накіраваць мабільныя групы экспертаў і павялічыць персанал.

Нагадаем, што сітуацыя на мяжы абвастрылася пасля таго, як Польшча прыпыніла работу пункта пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю. Зараз грузаперавозчыкі з Беларусі ў Польшчу могуць патрапіць толькі праз адзін пункт пропуску.

На гэта Беларусь увяла абмежаванні на ўезд фур з польскімі нумарамі, а Польшча ў адказ абмежавала рух беларускіх грузавікоў і перавозчыкаў, якія не зарэгістраваныя ў краінах ЕС і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0