Паліцыя выкарыстоўвае святлошумавыя гранаты, слезацечны газ і вадамёты, каб разагнаць пратэстоўцаў, якія сабраліся ля будынка парламента.
Перад гэтым пратэстоўцы прыбралі металічныя агароджы, усталяваныя каля аднаго з уваходаў у парламент, частка іх спрабавала зайсці ў сярэдзіну будынка.
З трансляцыі, якую вядуць грузінскія тэлеканалы, відаць, што разбіта некалькі шыбаў.
Паведамляецца, што плошча перад заканадаўчым органам цяпер цалкам вызваленая ад дэманстрантаў. Паліцэйскія адціснулі ўдзельнікаў акцыі ад усіх уваходаў у будынак парламента. Перад гэтым маштабна прымяняўся слезацечны газ.
Чытайце таксама:
У Грузіі працягваюцца масавыя пратэсты, мітынгоўцы атачаюць парламент
У Грузіі праходзяць жаночыя маршы супраць закона аб іншаземных агентах
У Грузіі выбухнулі масавыя пратэсты супраць прыняцця закона аб «замежных агентах»





