Вайскоўцы, якіх Украіна перадала Расіі ў абмен на сваіх палонных. 7 сакавіка 2023 года. Максім Зязюльчык другі справа, за мужчынам у чорнай куртцы
Максім Зязюльчык знаходзіўся ў аўтобусе разам з іншымі расіянамі. Ён бачны на відэазапісе, распаўсюджаным Міністэрствам абароны Расіі. Абмен адбываўся на мяжы Украіны з Белгародскай вобласцю.
На тэрыторыі Расіі ўсім былым палонным перадалі пакеты з рэчамі. Таксама яны маглі ўзяць гумовыя боты, якія стаялі на пляцоўцы перад стэлай з надпісам «Белгародская вобласць».
Пра тое, што Украіна ўключыла ў спісы для перадачы Расіі пры абмене ваеннапалоннымі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, стала вядома 6 сакавіка. Раней ён быў асуджаны ўкраінскім судом на 10 гадоў зняволення.
Чытайце таксама:
Украіна ўключыла беларуса, якога лічаць супрацоўнікам КДБ, у спіс для абмену палоннымі
Ва Украіне далі 10 гадоў турмы беларусу, які ваяваў на баку Расіі ў прыватнай арміі





