Сон Sleeping

Недасыпанне выклікае старэнне мозга

Навукоўцы выявілі, што чалавечы мозг можа састарэць на 1—2 гады ўсяго толькі за адну бяссонную ноч. Гэтая выснова выцякае з даследавання, якое 20 лютага было апублікавана ў навуковым часопісе JNeurosci (The Journal of Neuroscience).

Даследчыкі правялі назіранні над 134 людзьмі, пазбавіўшы большую частку з іх сну і падзяліўшы іх на некалькі груп па розных узроўнях недасыпання:

  1. поўнае недасыпанне (адсутнасць сну на працягу адной ночы),
  2. частковае недасыпанне (тры гадзіны сну за адну ноч),
  3. хранічнае недасыпанне (5 гадзін сну на працягу 5 начэй),
  4. нармальны стан (8 гадзін сну кожную ноч).

Пры гэтым для ўсіх груп эксперымент пачынаўся з адной ночы здаровага сну (мінімум 8 гадзін), а для трох першых груп ён заканчваўся яшчэ адным аднаўленчым сном.

«Навукоўцы кожную ноч эксперымента правяралі стан мозга ў людзей пры дапамозе апарата МРТ і машыннага алгарытму brainageR, які ўмее вызначаць узрост чалавечага мозга з невялікай хібнасцю».

«Падчас назіранняў высветлілася, што ў групы, якая не спала адну ноч, brainageR выявіў старэнне мозга ў сярэднім на 1—2 гады ў параўнанні з папярэднімі паказчыкамі да эксперымента. Пры гэтым групы з частковым або хранічным недасыпаннем не мелі ніякіх істотных адрозненняў ад пачатковага стану», — гаворыцца ў даследаванні.

Аднак, па словах навукоўцаў, для знікнення падобнага эфекту і аднаўлення мозга неабходна добра выспацца на наступную ноч пасля адсутнасці сну ў папярэдняй.

«Ёсць доказы таго, што ў мозгу людзей, пазбаўленых сну, адбываецца некалькі тыпаў трансфармацый, у тым ліку змены аб'ёму шэрага рэчыва і размеркаванні мазгавой вадкасці. Пры гэтым падобныя змены можна адкруціць — дастаткова толькі добра выспацца на наступную ноч», — адзначаюць даследчыкі.

Таксама яны заяўляюць, што гэтае даследаванне асвятляе толькі наступствы адной бяссоннай ночы. Да гэтага часу невядома, што адбываецца з чалавечым мозгам пры хранічным ці частковым недасыпанні ў рэальным жыцці, калі падобны стан доўжыцца месяцамі і нават гадамі, а не некалькіх дзён у рамках эксперымента.

Чытаць яшчэ:

Тры метады перамагчы інфармацыйную перагрузку ў свеце, поўным рэкламы і шкоднай інфармацыі

Як прайсці прадвесне без апатыі?

Цыклічнае дыханне: усяго пяць хвілін на дзень здымаюць стрэс

Клас
21
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
11
Сумна
9
Абуральна
4