Па словах Прайса, Бахмут, дзе цяпер ідуць зацятыя баі, не мае для расіян вялікага стратэгічнага значэння ў плане аператыўнай абстаноўкі.

Расійскія сілы імкнуцца захапіць горад, бо не маюць іншых варыянтаў, каб атрымаць хоць нейкія дасягненні на полі бою, падкрэсліў ён.

Прадстаўнік Дзярждэпа таксама заявіў, што вайна супраць Украіны скончыцца для РФ стратэгічным паражэннем.

«З першых гадзін уварвання РФ ва Украіну было дакладна зразумела, што калі б гэта ні скончылася, гэта завершыцца стратэгічным правалам Расіі», — сказаў Прайс.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0