Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Навінку прадставілі ў пяці розных варыянтах: расольнік з мясам, суп з курыцай і рысам, агароднінны мікс, салянка і флячкі. Вага вырабу — 580 г.

У складзе прадуктаў — свініна, ялавічына і курыца. З адной такой палкі каўбасы можна зварыць 4 порцыі супу. Распрацоўшчыкі рэкамендуюць распакаваць навінку, змясціць яе ў каструлю і заліць вадой. Далей страва памешваецца і даводзіцца да кіпення.

Супы-каўбасы ўжо з'явіліся ў крамах, а іх цана — на ўзроўні банкі тушонкі.

Клас
14
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
3