Першае ўжыванне гэтага віда боепрыпасаў зафіксавалі некалькі тыдняў таму супраць аднаго з аб'ектаў у Чарнігаўскай вобласці на поўначы Украіны, піша ўкраінскі рэсурс Defense Express. Пра гэта яму стала вядома з уласных крыніц — на адным з абломкаў былі рэшткі маркіроўкі, якая адпавядае менавіта УПАБ-1500В.
Важыць такая кіраваная бомба 1500 кг.
Гэты боепрыпас упершыню быў прадэманстраваны ў экспартнай версіі з індэксам К029БЭ ў 2019 годзе распрацоўшчыкам «ГНПП «Рэгіён», якое ўваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» на выставе МАКС.
Тады ж было паведамлена, што гэтая бомба ўжо прайшла выпрабаванні, пастаўлена на ўзбраенне Паветрана-касмічных сіл Расіі і атрымала першыя экспартныя замовы.
Высокая небяспечнасць УПАБ-1500В — у тым, што яна планіруючая, абсталяваная інерцыяльнай і спадарожнікавай сістэмай навігацыі і мае баявую частку вагой 1010 кг, прызначаную для знішчэння высокаабароненых аб'ектаў. Дэкларуецца, што бомбу можна скідаць за 40 км ад цэлі, для чаго самалёт-носьбіт мае падняцца на вышыню 14 км.
УПАБ-1500В, крылы ў складзеным стане
Адзначым, што таксама «ГНПП «Рэгіён» прадэманстравала і меншага калібру боепрыпас УПАБ-500В (індэкс К08Б), паменшаную копію УПАБ-1500В вагой 505 кг, з якіх 390 кг прыпадаюць на баявую частку пры захаванні іншых асаблівасцяў.
УПАБ-500В (індэкс К08Б)
Выкарыстанне планіруючых бомбаў Расіяй застаецца адзінкавай з'явай. Прычым забеспячэнне высокай далёкасці палёту патрабуе ад авіяцыі палёту на значнай вышыні, што спрашчае выяўленне цэлі і яе збіццё. Магчыма, што збіты днямі ў раёне Янакіева франтавы бамбардзіроўшчык Су-34 якраз і выконваў палёт з такімі боепрыпасамі.





