Паведамляецца, што вайсковаслужбоўцы вайсковых часцей 06752 і 39872 узялі ўдзел ва ўрачыстым рытуале прыёму ў піянеры ў Мачулішчанскай сярэдняй школе.
Гэтыя вайсковыя часці знаходзяцца ў Мачулішчах. В/ч 06752 — гэта 50-я змяшаная авіябаза, в/ч 39872 — радыётэхнічная брыгада.
26 лютага з'явіліся паведамленні пра выбухі ў раёне аэрадрома і актыўнасць сілавікоў. Пазней «Байпол» заявіў, што з дапамогай двух дронаў быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт А-50.
Беларускія ўлады і прапаганда абвяргаюць гэта, але ў адказ на гэта былі апублікаваныя відэа, на якіх дрон садзіцца на расійскі самалёт.
Днямі ён вылецеў на расійскі рамонтны завод.
Чытайце яшчэ:
«Усё значна горш». Расійскія Z-каналы ў ярасці ад відэа з дронам у Мачулішчах
Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах
Кіраўнік «Байпол»: «Ва ўсёй сістэме МУС толькі пра гэта і гавораць». Азараў пракаментаваў вылет А-50 з Мачулішчаў
Беларускі Гаюн: Расійскі самалёт у Мачулішчы не вярнуўся





