Усе фота: maneken007 / Instagram
У сторыз дзяўчына напісала, што інстаграм і тое, што людзі там бачаць, — 5% ад яе сапраўднага жыцця і паабяцала пасля перамогі распавесці, за што яе ўзнагародзілі.
У сеціве абурыліся. Дзяўчыне згадалі яе заявы 2015 года, што ёй абыякава, чый Крым, і тое, што яна мае рэпутацыю эскортніцы.
«Так, хлопцы, я разумею ваш боль. Комік стаў прэзідэнтам, «эскортніца» атрымала ордэн. А вы, усе такія «правільныя», не атрымалі ад гэтага жыцця ніх*я».
Яна дадала, што лепш было б, каб кожны рабіў нешта, каб наблізіць перамогу, а не шукаў здраду сярод сваіх.





