Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Верхнядзвінскага раёна крымінальную справу супраць 61-гадовага жыхара Верхнядзвінскага раёна Д. Мужчыну вінавацяць у пашкоджанні маёмасці Боркавіцкага сельвыканкама і знішчэнні маёмасці яго старшыні.

Як піша пракуратура, Д. вырашыў адпомсціць старшыні сельвыканкама за прафілактычную работу, якую тая праводзіла з ім. Ноччу 15 верасня 2022 года ў стане алкагольнага ап'янення ён таемна пракраўся на тэрыторыю дома, у якім пражывала старшыня, пасля чаго абліў бензінам яе аўто Volkswagen Polo і падпаліў яго.

У выніку машына і тое, што ў ёй ляжала, было знішчана.

Шкода па справе перавысіла 23 тысячы рублёў.

Акрамя таго, агонь пашкодзіў маёмасць Боркавіцкага сельвыканкама коштам звыш 970 рублёў.

На мужчыну завялі справу па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне чужой маёмасці).

Мужчына да суда знаходзіцца за кратамі.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0