Колькасць занятых у эканоміцы працягвае зніжацца
У студзені яна зменшылася на 16,7 тысячы чалавек у параўнанні са снежнем. У выніку, паводле звестак Белстата, у беларускай эканоміцы было занята 4,1729 млн чалавек.
У параўнанні са студзенем 2022 года, колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 73,6 тысячы чалавек, а ў параўнанні са студзенем 2021-га беларуская эканоміка не далічылася ўжо 122,6 тыс. занятых.
За тры гады са студзеня 2020 года колькасць занятых зменшылася на 156,5 тысячы чалавек.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ