Фота: Валдас Бенкунскас, Facebook 

Фота: Валдас Бенкунскас, Facebook 

На Кафедральнай плошчы Вільні, дзе ўсталяваны падбіты ва Украіне расійскі танк, усталявалі смеццевы кантэйнер «для гваздзікоў, свечак і настальгіі па СССР», піша «Новая газета. Балтыя».

«Як віцэ-мэр, які адказвае за кіраванне гарадскімі адкідамі, я добра ведаю, што гэта такое і куды павінна быць адпраўленае. Мы паставілі смеццевы кантэйнер побач з танкам. Калі хтосьці настальгуе па часах пад уладай рускіх, ведайце, што свечкам, гваздзікам і іншым сімвалам ушанавання акупантаў тут цяпер ёсць месца», — паведаміў віцэ-мэр горада Валдас Бенкунскас.

Трафейны танк на Кафедральнай плошчы паставілі ў гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну, 24 лютага. Людзі, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне, прынеслі да танка свечкі і кветкі, а раніцай 26 лютага ля танка нават адбылася бойка.

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3