Паветраную прастору ў радыусе 200 кіламетраў вакол Пулкава закрылі на ўсіх вышынях. У паветра былі паднятыя знішчальнікі, а ў Санкт-Пецярбургу ўвялі план «Дыван», які аб'яўляюць пры незаконным перасячэнні мяжы, а таксама пры з'яўленні ў паветранай прасторы неапазнаных аб'ектаў.

«Аэрафлот» адмяніў рэйсы з Санкт-Пецярбурга да 16:00 28 лютага. Некалькі самалётаў, якія вылецелі ў Санкт-Пецярбург з Масквы, вярнуліся назад.

Неба над Санкт-Пецярбургам пачалі адкрываць каля 11:50 па маскоўскім часе. Ці быў знойдзены неапазнаны лятаючы аб'ект, не паведамляецца.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0