Ілан Маск. Фота: AP

Ілан Маск. Фота: AP

Паводле яго ацэнкі, багацце Ілана Маска вырасла да 187,1 мільярда даляраў на фоне росту акцый кампаніі Tesla. З мінімуму 6 студзеня 2023 года паперы вытворцы электракараў выраслі ў кошце на 70% да 207,63 даляра за акцыю.

Асабісты капітал Ілана Маска, паводле версіі Bloomberg, перавышае багацце кіраўніка групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy Бернара Арно, які ўзначальваў рэйтынг апошнія два месяцы. Паводле звестак агенцтва, капітал Арно складае 185,3 мільярда даляраў.

Паводле ацэнкі часопіса Forbes, які складвае рэйтынг мільярдэраў у рэжыме рэальнага часу, першае месца ў спісе займае Бернар Арно (206,3 мільярда даляраў), на другім знаходзіцца Ілан Маск (197,7 мільярда даляраў).

Ілан Маск у снежні 2022 года саступіў Бернару Арно першае месца ў рэйтынгах найбагацейшых людзей свету.

Bloomberg паведаміў у снежні, што Ілан Маск стаў першым чалавекам у гісторыі, які страціў больш за 200 мільярдаў даляраў. На піку ў лістападзе 2021 года багацце Маска ацэньвалася ў 340 мільярдаў даляраў, у канцы 2022 года — у 137 мільярдаў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0