Пуцін 2023 Mikhail Metzel Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін 2023 Mikhail Metzel Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

У інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1» 26 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў, што не ведае, ці зможа «рускі народ выжыць у тым выглядзе, у якім ён існуе сёння», калі Захаду ўдасца «разбурыць Расійскую Федэрацыю і ўсталяваць кантроль над яе аскепкамі».

Пуцін пачаў ствараць умовы для гэтай інфармацыйнай кампаніі ў выступе перад Федэральным сходам 21 лютага, абвінаваціўшы калектыўны Захад у выкарыстанні вайны ва Украіне для пагрозы існаванню Расіі. З падобнымі заявамі выступіў і намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«І Пуцін, і Мядзведзеў у сваіх заявах выкарыстоўваюць інфармацыйную рыторыку, якая прадстаўляе вайну ва Украіне як экзістэнцыяльную для далейшага выжывання постсавецкай Расіі, што, верагодна, з'яўляецца спробай прадставіць вайну як такую, якая мае больш высокія стаўкі для Расіі і Захаду, чым ёсць на самай справе», — пішуць эксперты.

Пуцін, верагодна, спадзяваецца стварыць інфармацыйны фон, каб абвінаваціць Украіну і Захад у пагрозе выжыванню Расіі на фоне ваенных няўдач Масквы і падтрымкі Захадам поспехаў украінцаў на полі бою.

«Прамова Пуціна закліканая падагрэць падтрымку вайны ў Расіі і распаліць на Захадзе страх перад нестабільнасцю, якая ўтворыцца пасля распаду Расіі, каб стрымаць падтрымку Украіны і пераканаць Захад прымусіць Кіеў прыняць расійскія патрабаванні», — заключаюць у ISW.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1