Малочныя прадукты

Літр, а дакладней 930 грам, 2-працэнтнага малака «Здравушка» летась каштаваў 1,51 рубля, цяпер — 1,74 (+15,2%). 

Кефір «Савушкаў прадукт» тлустасцю 1,5% за год падаражэў на 8,8% і цяпер каштуе 1 рубель 73 капейкі за 950 грам.

Скрыншот сайта edostavka.by па стане на 27.02.2023

Скрыншот сайта edostavka.by па стане на 27.02.2023

Пачак 9-працэнтнага тварагу «Мінская марка» летась прадаваўся за 1,36 рубля, цяпер за 1,76, што складае плюс 29,4% да леташняй цаны. 

200 грам сыру «Расійскі» ад «Савушкавага прадукту» год таму можна было набыць за 3,21 рубля, цяпер жа ён прадаецца за 4,5 рубля, ці плюс 40% ад леташняй цаны.

Скрыншот сайта edostavka.by па стане на 27.02.2023

Скрыншот сайта edostavka.by па стане на 27.02.2023

Масла сметанковае «Мінская марка» 72 працэнты тлустасцю ў мінулым лютым каштавала 2,97 рубля, а цяпер — 3,81 рубля (+28%).

На 9,5% падаражэў алей. Бутэлька 770 грам алею «Ураджайны» цяпер прадаецца за 3,78 рубля, а год таму яго можна было набыць за 3,45 рубля. 

Кашы

У адрозненне ад малочных прадуктаў, некаторыя крупы ў Беларусі патаннелі. Так, 700 грам грэчневай крупы «Мелькруп» цяпер каштуе 2,29 рубля, калі год таму гэты самы прадукт прадаваўся за 3 рублі 19 капеек. Гэта мінус 28% за год.

Рыс Food collection 600 грам таксама крыху страціў у цане: 1,82 рубля супраць 1,91 рубля годам раней. 

А вось аўсяныя шматкі «Экстра №3» у лютым 2022 года каштавалі танней, чым цяпер: 89 капеек супраць 1,16 рубля. Гэта амаль плюс 30% да леташняй цаны.

Скрыншот сайта edostavka.by па стане на 27.02.2023

Скрыншот сайта edostavka.by па стане на 27.02.2023

Таксама вырасла цана на пшанічную муку. Летась кілаграм класічнай «Лідскай мукі» прадаваўся за 1,3 рубля, а цяпер — за 1,5 рубля. За год яна прыбавіла ў цане 15,4%.

Каўбасы і сасіскі

Упакоўка «Доктарскай» каўбасы ад Гродзенскага мясакамбіната вагой 400 грам летась прадавалася за 3,49 рубля, а цяпер за 4 рублі 40 капеек. Гэта плюс 26% за год. 

На 9,1% падаражэлі сасіскі «Малочныя» ад Брэсцкага мясакамбіната. Летась пачак 390 грам каштаваў 4,06 рубля, а цяпер 4,43 рубля.

*Усе цэны па стане на люты 2022 і люты 2023 года ўзяты з сайта edostavka.by.

Чытайце таксама: Як за 10 гадоў змяніліся заробкі ў Беларусі, Польшчы і Літве. Лічбы суседзяў уражваюць

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
4