Кангрэс бачыцца як сумесная праца розных культурніцкіх панэляў, у межах якіх беларускія дзеячы культуры ў эміграцыі, прадстаўнікі беларускіх арганізацый і лідары суполак, якія займаюцца культурнымі праектамі, творцы абмяркуюць бягучыя праблемы і пытанні, што хвалююць культурніцкую супольнасць.

У рамках падрыхтоўчага працэсу да кангрэса ўжо ў сакавіку-красавіку ў Варшаве плануецца правесці серыю фокус-груп панэляў.

Рыхтуецца серыя з пяці сустрэч. Так, 18 сакавіка рыхтуецца праца Тэатральнай панэлі, на 1 красавіка запланавана Музычная панэль, 2 красавіка працу пачне Панэль візуальнага мастацтва, 22 красавіка — Літаратурная панэль. Завершыць серыю фокус-груп сустрэч Фальклорная панэль 23 красавіка.

ІнБелКульт 2.0 запрашае да ўдзелу мастакоў, музыкаў, фалькларыстаў, літаратараў, рэжысёраў, акцёраў, кампазітараў, крытыкаў, рэдактараў, журналістаў і іншых дзеячаў, звязаных з культурай.

Больш падрабязная інфармацыя пра час і месца правядзення панэляў з’явіцца ў найбліжэйшы час.

Для ўдзелу ў працы панэляў просяць запоўніць гугл-форму.

Гэтаксама ІнБелКульт 2.0 запрашае да партнёрства арганізацыі і асоб — звязацца з ініцыятывай можна тут.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0