Пра гэта распавёў прэс-сакратар брыгады ТРА Валыні Сяргей Камінскі ў каментары «Суспільнаму».

26 лютага ў вёсцы Сяльцо развіталіся з малодшым сяржантам.

Па словах Хамінскага, вайсковец загінуў на досвітку 25 лютага. Пры якіх абставінах гэта адбылося, цяпер высвятляюць.

«Следства вядуць праваахоўныя органы, таксама праводзіцца службовае расследаванне адпаведнымі падраздзяленнямі брыгады», — адзначыў спікер брыгады.

У Нацпаліцыі «Суспільному» расказалі, што справа распачатая па артыкуле аб наўмысным забойстве.

— Дакладна вядома, што стрэлы ажыццяўляліся не з боку Беларусі. Дэталі будуць высветленыя падчас дасудовага следства, якое працягваецца, — растлумачыла інспектар сектара камунікацыі Нацпаліцыі Валынскай вобласці Марына Балдзіч.

Сяргей Панасюк быў удзельнікам АТА. У шэрагі тэрабароны стаў у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання. Быў камандзірам стралковага ўзвода. У яго засталіся дачка і сын.

Раней у сацсетках з'явілася неправераная інфармацыя пра нібыта варожы абстрэл з боку Беларусі. Памежны камітэт Беларусі адмаўляў, што стральба вялася з іх боку.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
31
Абуральна
7