«Асноўная прычына аварыйных адключэнняў — моцны снег і вецер, якія выклікалі падзенне дрэў і іх галін на правады ліній электраперадачы», — расказалі ў «Віцебскэнерга».
Найбольш пацярпелі ад стыхіі Полацкі, Лепельскі, Расонскі, Ушацкі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі і Шумілінскі раёны.
Па інфармацыі ведамства, аператыўны персанал загадзя быў пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці, энергетыкі адразу ж прыступілі да аварыйна-аднаўленчых работ. Па стане на 11:00 25 лютага ў ліквідацыі наступстваў непагадзі былі задзейнічаныя 31 брыгада ў складзе больш чым 100 чалавек і 33 адзінкі тэхнікі.
Працу энергетыкаў ускладняюць паваленыя дрэвы на дарогах і прасеках, якія перашкаджаюць спецыяльнай тэхніцы хутка дабрацца да месцаў пашкоджанняў.
Чытайце таксама:
У нядзелю чакаецца страшная галалёдзіца — аранжавы ўзровень небяспекі
У Віцебску наваліла 39 сантыметраў снегу!





