Санкцыі былі ўведзены ў дачыненні да асоб, якія прымаюць рашэнні ў Расіі, і тых, хто тым ці іншым чынам садзейнічае расійскай агрэсіі ва Украіне.

Сярод асоб, што трапілі пад санкцыі, — прапагандысты і менеджары прапагандысцкіх рэсурсаў: ваенкар Аляксандр Коц, выканаўчы дырэктар медыягрупы «Расія сёння» Кірыл Вышынскі, галоўрэд агенцтва Regnum Марына Ахмедава, намеснік гендырэктара Першага канала Кірыл Кляймёнаў і інш.

Акрамя таго, абмежаванні ўведзеныя ў дачыненні да ўсіх чатырох намеснікаў кіраўніка Раскамнагляда.

У спіс ЕС трапілі «Альфа-банк», «Тинькофф банк» і «Росбанк», а таксама Фонд нацыянальнага дабрабыту.

Агулам у спіс юрыдычных асоб уключаныя 33 расійскія кампаніі, галоўным чынам ВПК, машынабудаўнічыя і тэхналагічныя, у тым ліку канцэрн «Алмаз — Антэй» і прадпрыемства «Атамфлот», якое ўваходзіць у сістэму Расатама. Таксама ў спіс трапіла транспартная кампанія з ААЭ.

ЕС увёў асобны блок санкцый у дачыненні да ПВК« Вагнер», у які ўключаны 11 фізічных асоб і 7 арганізацый.

Еўрасаюз забараніў пастаўкі ў Расію тавараў падвойнага прызначэння і іх транзіт праз яе;

выкарыстоўваць газасховішчы Еўрасаюза;

імпартаваць з Расіі асфальт, бітум і сінтэтычную гуму.

ЕС таксама ўвёў гандлёвыя абмежаванні супраць Расіі, у тым ліку на электронныя кампаненты і будаўнічую тэхніку, на суму €11,4 млрд.

У санкцыйны спіс ЕС таксама трапіла чацвёра грамадзян Ірана, якія маюць дачыненне да распрацоўкі і пастаўкі беспілотнікаў, якія Расія выкарыстоўвала супраць Украіны.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0