Валерый Сахашчык

Валерый Сахашчык

«Шлях, на якім Беларусь застаецца краінай, у якой ёсць будучыня для ўсіх беларусаў незалежна ад таго, які сцяг нам падабаецца больш, — гэты шлях вядзе нас прэч ад агрэсіі, нянавісці, міжнародных злачынстваў, прэч ад міжнароднай ізаляцыі і вяртання ў каменны век тэхналогій. І тут асаблівую ролю граюць веды, гонар і адказнасць салдат і афіцэраў Рэспублікі Беларусь.

Цяпер многія з вас як быццам знерухомелі і чакаюць, што ўсё неяк само вырашыцца, што «наверсе разбяруцца». Аднак наверсе ўжо разабраліся так, што расхлёбваць будзем доўга і цяжка. Без нас — не разбяруцца», — заявіў Сахашчык.

Ён нагадаў, што ў першыя дні пасля пачатку вайны мала хто ставіў на перамогу ў вайне Украіны, але ўкраінскі народ даказаў адваротнае. Украінцы не толькі з'ядналіся і выстаялі, але таксама ўжо атрымалі маральна-псіхалагічную перамогу над Расіяй і маюць стратэгічную ініцыятыву.

«З Расіяй мне зразумела ўсё. З маёй радзімай, Беларуссю, могуць быць варыянты», — адзначыў Сахашчык.

На яго думку, цяпер у Беларусі ёсць толькі два шляхі ў будучыню: ці у кампанію краін-ізгояў разам з Расіяй, ці ў незалежнае і паспяховае жыццё, у краіну, у якой ёсць будучыня, — разам з Украінай.

Сахашчык прапанаваў беларускім вайскоўцам далучацца да яго каманды ці рабіцца ўдзельнікамі добраахвотніцкіх фармаванняў ва Украіне. А тых, хто застанецца ў лукашэнкаўскім войску, заклікаў «не губляць надзеі і пільнасці», сачыць за ваенна-палітычнымі падзеямі і не ўдзельнічаць у «подласці і злачынствах».

«Не трэба чакаць нейкага цуду, не трэба спадзявацца, што хтосьці зробіць гэта за нас — мы зробім гэта самі, як і гераічны ўкраінскі народ. Жыве Беларусь! Слава Украіне!» — скончыў Сахашчык сваю прамову.

Клас
144
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7