У зале прысутнічалі ўсе дэлегацыі, у тым ліку расійская і лукашэнкаўская. Калі прэзідэнтка Парламенцкай асамблеі АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт прапанавала на зацвярджэнне парадак дня, Савіных выступіў з пратэстам. Ён заявіў, што Святлана Ціханоўская нібыта не мае права выступаць, бо «знаходзіцца ў міжнародным вышуку за спробу захопу ўлады».
Прэзідэнтка ПА АБСЕ паставіла пытанне на галасаванне, але толькі дзве дэлегацыі выступілі супраць зацвярджэння — расійская і лукашэнкаўская. Савіных перабіў прэзідэнтку і сказаў, што дэлегацыя рэжыму пакідае залу ў знак пратэсту.
Калі выступаў Савіных, шэраг дэлегацый пакінула залу.
Чытайце таксама:
Дэпутата Савіных у Вене сустрэлі воклічам «Жыве Беларусь»
У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам
Лукашэнкаўскім дэпутатам выдалі візы для ўдзелу ў пасяджэнні АБСЕ ў Вене





