Візу могуць выдаць на тэрмін да 5 год.

Кандыдаты павінны:

— быць грамадзянамі краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону, якая ўключае краіны Еўрапейскага саюза, Ісландыю, Ліхтэнштэйн і Нарвегію;

— быць самазанятымі або нанятымі кампаніяй, якая дзейнічае за межамі Іспаніі;

— не мець судзімасцяў на працягу пяці гадоў да падачы заявы;

— мець медыцынскую страхоўку ў кампаніі, якая працуе ў Іспаніі;

— мець высокую кваліфікацыю і стаж працы.

Штомесячны даход для такой візы павінен у два разы перавышаць мінімальную заработную плату ў Іспаніі (1260 еўра ў месяц).

Каб гэтую візу далі членам сям'і, заяўнік павінен прад'явіць дадатковыя 75% ад месячнай мінімальнай заработнай платы ў краіне, або на 950 еўра больш даходу ў месяц. На наступнага члена сям'і трэба будзе мець плюс 25% даходу ад мінімалкі.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0