Трагедыя здарылася каля 17.00 22 лютага. Ірына і яе сяброўка шпацыравалі з сабакам ля мора.

Сабаку накрыла хваляй, дзяўчаты кінуліся яго ратаваць. Сяброўку выкінула на бераг, яе шпіталізавалі.

Пошукі Ірыны працягваюць ратавальнікі і валанцёры, паведамляюць мясцовыя тэлеграм-чаты.

Ірына нарадзілася ў Мінску, скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, займалася тэатральнай рэжысурай. У Грузіі разам з аднадумцамі заснавала тэатр лялек «Лось і светлячок».

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
103
Абуральна
1