Там на лясной дарозе ў яловым лесе яны выявілі буйныя сляды бурага мядзведзя: шырыня яго пярэдняй лапы складала каля 16 см. Мабыць, звера вымусілі прачнуцца расталыя воды, якія падтапілі месца спячкі падчас нядаўняй адлігі.

«Падчас пацяплення ў зімовы час мядзведзі могуць прачынацца і блукаць непадалёк у пошуках больш падыходзячага месца для сну. У адной жывёлы можа быць некалькі такіх зменных бярлог (у запаведніку знаходзілі ад двух да пяці). Часам мядзведзю не ўдаецца знайсці належнае месца і зноў залегчы ў спячку да наступных маразоў», — паведамляецца на сайце запаведніка.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
1