Мэта гэтага праекта — поўнае аднаўленне харчовага ланцужка, які існаваў раней. Прасцей кажучы, дзікія коні маюць выконваць ролю «газонакасілак» — падтрымліваць пашы ў высокапрадуктыўным стане і не даваць ім зарастаць. Гэта дазволіць забяспечваць зуброў, аленяў і іншых жывёл маладымі, сакавітымі і пажыўнымі кармамі.

Тарпанавідных коней катэгарычна нельга карміць, толькі ў суровыя зімы для іх дазваляецца нязначная прафілактычная падкормка.

Ёсць і яшчэ адна ўмова: беларускія ляснічыя не павінны змагацца з драпежнікамі і аказваць дзікім коням ветэрынарную дапамогу.

Клас
89
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
1